Навіны за Красавік 2008
30.04.2008 Алесь Бяляцкі: "Правы чалавека не зьяўляюцца для беларускіх уладаў самадастатковай рэальнай каштоўнасьцю"
Надрукаваны "Аналітычны агляд парушэньняў правоў чалавека ў Беларусі ў 2007 годзе". У зборніку прадстаўлены аналіз сітуацыі з правамі чалавека за мінулы год, прыведзены найбольш відавочныя і характэрныя факты парушэнняў правоў і свабод грамадзянаў краіны за гэты перыяд. Агляд падрыхтаваны на падставе асабістых зваротаў ахвяраў парушэнняў правоў чалавека, фактаў, зафіксаваных праваабаронцамі, а таксама інфармацыі з адкрытых крыніцаў.
30.04.2008 З Вiталя Алейнiка дзяржава патрабуе 12 мiльёнаў рублёў
На пачатку мая ў судзе Маладзечанскага раёна павiнны пачацца слуханнi па справе аб кампенсацыi з аспiранта Вiталя Алейнiка сродкаў за навучанне. Iсцец па гэтай справе — пракурор Мiнскай вобласцi ў iнтарэсах дзяржавы. Трэцяй асобай з'яўляецца Мiнiстэрства замежных спраў Беларусi.
30.04.2008 У Салігорску грамадзкі транспарт загучаў па-беларуску
Год таму салігорскія маладафронтаўцы ўсяго за некалькі тыдняў сабралі каля 2000 подпісаў гараджан пад зваротам аб беларусізацыі мясцовага грамадзкага транспарту. Звароты былі перададзены ў выканкам і дырэкцыю аўтапарка. Калі ад вертыкалі зразумелага і адэкватнага адказу атрымана не было, то ў аўтапарку просьба гараджан была ўспрынята з павагай і ініцыятарам кампаніі далі станоўчы адказ.
30.04.2008 Да апазыцыі прыйдзе падатковая
Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным «узмацніць падатковы кантроль за прыбыткамі прафесійных апазіцыянераў», якія «жывуць за кошт замежных сродкаў». Такое даручэнне прэзідэнт даў 29 красавіка старшыні Камітэта дзяржкантролю Зянону Ломацю. Праблему «ценявых прыбыткаў прадстаўнікоў апазіцыі» ўзняў член cаветe Рэспублікі Мікалай Чаргінец падчас сумеснага паседжання абедзвюх палат нацыянальнага сходу.
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/za_prava_na_vybar.jpg)
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/nasha_viasna.png)















