Вынікі маніторынгу судовага працэсу па справе Алеся Бяляцкага
Праваабарончы цэнтр "Вясна" падрыхтаваў гэты дакумент па выніках маніторынгу судовага працэсу па крымінальнай справе ў дачыненні да старшыні арганізацыі Алеся Бяляцкага.
“Я згодны з кожным словам адваката. Лічу, што тыя аргументы, якія ён прывёў, маюць дастатковае юрыдычнае абгрунтаванне і дастаткова падставаў для сур’ёзных адносінаў да іх. У той жа ж час я знаходжуся ў дастаткова складанай сітуацыі, бо выдатна разумею, што гэтая справа ад пачатку да канца мае палітычны падтэкст...
10 лістапада 2011 года ў Мінску адбылося чацвёртае судовае паседжаньне па справе кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна", віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага. Міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі сочыць за ходам працэсу. Сённяшняе судовае паседжаньне было прысвечана допыту абвінавачанага.
Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў заклікае ўрад Беларусі неадкладна вызваліць Алеся Бяляцкага і адмовіцца ад усіх высунутых супраць яго абвінавачанняў, паколькі яго арышт і судовы пераслед відавочна накіраваны на тое, каб перашкодзіць яго праваабарончай дзейнасці, і сам судовы працэс служыць наглядным доказам гэтага імкнення.
4 лістапада 2011 г. у Мінску адбылося ужо 3-е пасяджэнне суда па справе кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна", віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага. З аглядамі папярэдніх пасяджэнняў можна азнаёміцца тут: і тут: За ходам працэсу таксама можна сачыць у Твітэры Міжнароднай назіральнай місіі ў Беларусі: https://twitter.com/ #! / IOMission.
3 лістапада 2011 года ў Мінску працягнуўся суд па справе кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна", віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага. Міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі сочыць за ходам судовага паседжання. З аглядам першага дня можна азнаёміцца тут. Сённяшняе судовае пасяджэнне ў асноўным было прысвечана допыту сведак.