viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна"

2024 2024-04-23T11:15:25+0300 2024-04-23T20:09:47+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/racyja-viasna_rez.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 19:05 па беларускім часе у эфіры незалежнай радыёстанцыі "Беларускае Радыё Рацыя" — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць праз інтэрнэт тут альбо тут (калі не адкрываецца, то карыстайцеся VPN). А таксама 98,1 FM для Гродна і 99,2 FM для Брэста.

(Анонсы папярэдніх выпускаў глядзіце тут).

Анонс на 23 красавіка:

Падзея: "Кветкі замест бомбаў" як партызанскае садаводства і Чарнобыльскі тыдзень.

"Значная частка беларусаў і беларусак у выгнанні, і быццам бы вырваныя з роднай зямлі", — адзначае Карына Салавей, мэнэджарка і выканаўчая дырэктарка "Экадома".

Каментар: Пабачыў свет "Турэмны зборнік. Творы беларускіх палітвязняў 2020 – 2023".

"Зборнік ізноў  нам нагадвае, што дзе б мы не знаходзіліся, якая б у нас не была асабістая сітуацыя, — ёсць людзі, якія сёння за кратамі", — кажа ўкладальніца і рэдактарка зборніка Алена Лапцёнак.

Каментар эксперта: Камітэт па правах чалавека ААН адказаў уладам Беларусі па індывідуальнаму звароту Гершанкова і Беражнога, якіх растралялі ў 2018 годзе.

"Мне проста хацелася, каб улады Беларусі не парушалі правы людзей", дзеліцца каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда.

Па-за межамі: Беларускі праваабаронца і былы палізняволены Леанід Судаленка высупіў у Еўрапейскім парламенце ў Брусэлі:

"Там я сябе прадстаўляў як выжыўшага сведку".

Viasna96 · 2024-04-23 VIASNA

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства