Скарга грамадскага аб’яднання “За справядлівыя выбары” зарэгістраваная ў ААН
У сярэдзіне мінулага года Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла заснавальнікам Сяргею Калякіну, Валерыю Ухналёву і Віктару Карняенку ў дзяржаўнай рэгістрацыі грамадскага аб'яднання “За справядлівыя выбары”. Вярхоўны суд пацвердзіў высновы рэгіструючага органа, тым самым паставіўшы сябраў аб'яднання ў нелегальнае становішча.
Праваабаронца папрасіў міліцыю забяспечыць права на распаўсюд інфармацыі
Праваабаронца, актывіст кампаніі «Наш Дом» Мікалай Петрушэнка накіраваў ліст начальніку УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандру Найдзенка, у якім патрабуе растлумачыць прычыны канфіскацыі друкаванай прадукцыі ў журналісткі «Віцебскага кур'ера» Юліі Канаплёвай.
Прапагандыст бачыць пагрозу "крушэння краіны" ў адзначэнні дня памяці ахвяраў СНІДу
Карэспандэнта газеты гомельскай райадміністрацыі «Савецкі раён» Аляксандра Яўсеенку абурае адзначэнне Сусветнага Дня памяці ахвяраў ВІЧ/СНІДу. “Не прымем пагрозу нашым падрастаючым пакаленням сур'ёзна, увальемся добраахвотна ў каламутны паток ўсеагульнай «талерантнасці» - праз дзесятак гадоў нас возьмуць голымі рукамі”, - папярэджвае грамадскасць журналіст.
Сёння ў Санкт-Пецярбургу пікет у абарону Алеся Бяляцкага
24 траўня АДЦ «Мемарыял» арганізуе ў Санкт-Пецярбургу пікет у абарону беларускага палітычнага зняволенага, праваабаронцы і намінанта на Нобелеўскую прэмію міру, Алеся Бяляцкага. Праваабарончая арганізацыя звяртаецца да ўсіх людзей добрай волі, запрашаючы іх выйсці на пікет, які адбудзецца з 15 да 17 гадзін.
Жыхары Берліна падтрымалі акцыю супраць смяротнага пакарання ў Беларусі
Аддзяленне міжнароднай арганізацыі Amnesty International у Берліне правяло сярод жыхароў нямецкай сталіцы акцыю па зборы петыцый супраць смяротнага пакарання ў Беларусі. Кожны ўдзельнік падпісаў адмысловую паштоўку з заклікам да беларускіх уладаў адмяніць гэты жорсткі від пакарання.
Імёны стваральнікаў фільма "Метро" – дзяржаўная таямніца?
Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька адмовіўся назваць тых, хто працаваў над фільмам "Метро", паказаным да ўгодкаў трагедыі 11 красавіка. І параіў Любові Кавалёвай і Барысу Хамайду, якія лічаць фільм паклёпніцкім і мяркуюць звярнуцца ў суд, абскардзіць яго адказ, звярнуўшыся "у вышэйстаячы орган (Адміністрацыю Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь)".
"Прафілактычная" матарызна ад міліцэйскага начальніка
Актывіст "Маладога фронта" Павел Сяргей абскардзіць дзеянні намесніка начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Фрунзенскага РУУС Андрэя Галавіна. 23 траўня "ахоўнік правапарадку" нарэшце вярнуў актывісту яго асабістыя рэчы, за якімі той паездіў у РУУС. Разам з рэчамі Павел атрымаў добрую порцыю матных абразаў у свой адрас. Напэўна, для "прафілактыкі".

![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/za_prava_na_vybar.jpg)
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/nasha_viasna.png)















