viasna on patreon

У Гомелі на КДБ выклікалі міліцыю

2008 2008-04-30T17:45:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Гомельскі актывіст апазіцыі Канстанцін Жукоўскі выклікаў міліцыю пасля адмовы супрацоўнікаў упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці даць яму кнігу скаргаў.

Як паведаміў БелаПАН К.Жукоўскі, 29 красавіка ён разам з другім актывістам, Андрэем Цянютам, прыехаў ва УКДБ, каб забраць камп'ютэр і іншыя рэчы апошняга, канфіскаваныя пры вобыску ў верасні 2007 года. У адносінах да А.Цянюты была распачата крымінальная справа за ўдзел у дзейнасці незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт". У ходзе вобыску ў актывіста апазіцыі канфсікаваны камп'ютэр і ўласныя рэчы. 25 красавіка А.Цянюту паведамілі, што вытворчасць па крымінальнай справе ў адносінах да яго спынена і ён можа забраць камп'ютэр.

- Калі мы прыехалі ў камітэт, каб падаць заяву і ва ўстаноўленым парадку забраць камп'ютэр, супрацоўнікі КДБ адмовіліся рэгістраваць заяву Цянюты. Я патрабаваў кнігу скаргаў. Супрацоўнік камітэта адмовіў мне ў просьбе і сказаў, што КДБ не крама. Кнігу скаргаў павінны прад'яўляць па першым патрабаванні, таму, каб аднавіць законнасць і справядлівасць, я выклікаў міліцыю, — сказаў К.Жукоўскі.

Паводле яго слоў, міліцыянеры, якія прыбылі па выкліку, абавязалі супрацоўнікаў КДБ даць кнігу скаргаў, дзе А.Цянюта зрабіў запіс аб тым, што яго заяву адмовіліся рэгістраваць. Бліжэйшым часам актывіст мае намер паўтарыць спробу зарэгістраваць заяву.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства