Навіны за Люты 2012
29.02.2012 Агульнанацыянальная дыктоўка працягваецца (відэа)
Першы этап агульнанацыянальнай дыктоўкі быў прымеркаваны да 21 лютага - Міжнароднага дня роднай мовы. Наступныя этапы напісання адбудуцца 15 сакавіка ў 17.30 (2-і этап) і 23 сакавіка ў 19.30 (3-і этап, прысвечаны ўгодкам БНР) ў сядзібе Таварыства Беларускай Мовы ў Менску па адрасе вул. Румянцава. Кожны можа напісаць яе сам ці са сваімі блізкімі ды сябрамі нават дыстанцыйна праз інтэрнэт.
29.02.2012 Міліцыя пераследуе з-за фотаздымкаў у Інтэрнэце
Як стала вядома праваабаронцам, салігорскага актывіста Маладога Фронту Андрэя Тычыну выклікаюць у міліцыю ў сувязі са з’яўленнем у горадзе ўлётак супраць смяротнага пакарання. Варта адзначыць, што пра распаўсюд друкаваных матэрыялаў самі міліцыянты даведаліся праз сеціва.
29.02.2012 Міліцэйскі чыноўнік з Магілёва лічыць, што закон у Беларусі гуманізуецца
У інтэрвью газеце “Веснік Магілёва” за 29 лютага ў артыкуле “Правосознание нужно воспитывать” намеснік начальніка УУС і адначасова начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Сяргей Іваноў адзначыў, што змены заканадаўства ў Беларусі накіраваны ў бок гуманізацыі.
29.02.2012 Судовае рашэньне ў дачыненьні Валянціна Стэфановіча прыводзяць у выкананьне
Намесьнік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч атрымаў дзьве пастановы аб узбуджэньні выканаўчай вытворчасьці на падставе рашэньня суду Партызанскага раёну аб спагнаньні з праваабаронцы падаходнага падатку, пені і дзяржаўнай мыты.
29.02.2012 Барысаў: Пракуратура аднавіла крымінальную справу аб знявазе дзяржаўнага сцяга
Крымінальная справа ў дачыненні да Аляксандра Малчанава і Андрэя Мікалаеўскага, якія падазраюцца ў абразе дзяржаўнага сцягу, што мела месца ў кастрычніку 2011 года ў цэнтры Барысава, была спынена ў пачатку лютага гэтага года з-за недахопу доказаў.
29.02.2012 Раёнкі Магілёўшчыны змясцілі артыкулы з нападкамі на пратэстантаў
Адразу некалькі раённых газет Магілёўскай вобласці ў сваіх апошніх нумарах змясцілі артыкулы, накіраваныя супраць неназваных “антыхрысціянскіх сектаў”. Артыкулы ўтрымліваюць прыкладна аднолькавы тэкст, але ідуць ў розных раённых газетах пад рознымі назвамі, кожны раз падпісаныя іншымі людзьмі.
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/za_prava_na_vybar.jpg)
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/nasha_viasna.png)















