viasna on patreon

Барысаў: Пракуратура аднавіла крымінальную справу аб знявазе дзяржаўнага сцяга

2012 2012-02-29T14:58:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sciah_na_prakyratury.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзяржсцяг над буданкам пракуратуры ў Глыбокім. Фота westki.info

Дзяржсцяг над буданкам пракуратуры ў Глыбокім. Фота westki.info

Барысаўская раённая пракуратура адмяніла пастанову аб спыненні крымінальнай справы па артыкуле 370 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Здзек над дзяржаўнымі сімваламі”

Крымінальная справа ў дачыненні да Аляксандра Малчанава і Андрэя Мікалаеўскага, якія падазраюцца ў абразе дзяржаўнага сцягу, што мела месца ў кастрычніку 2011 года ў цэнтры Барысава, была спынена ў пачатку лютага гэтага года з-за недахопу доказаў.

Следчыя органы не змаглі даказаць, што менавіта Малчанаў і Мікалаеўскі залілі фарбай дзяржаўны сцяг на цэнтральнай плошчы Барысава.

Не прайшло і месяца з гэтага часу, як Барысаўская раённая пракуратура аднавіла крымінальную справу, адмяніўшы пастанову аб яго спыненні.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства