Навіны за Люты 2010

Сакратар ЦВК лічыць, што праваабаронца няправільна разумее паўнамоцтвы назіральніка

27.02.2010 Сакратар ЦВК лічыць, што праваабаронца няправільна разумее паўнамоцтвы назіральніка

Праваабаронцу Алегу Мацкевічу праз два дні пасля рэгістрацыі ягонай заявы аб намеры быць назіральнікам у Барысаўскай раённай выбарчай камісіі нечакана адмовілі ў гэтым праве. Адначасова Лазавік абвінаваціў яго ў прававым нігілізме, спасылаючыся на інфармацыю, апублікаваную на сайце Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

27.02.2010 Гомельская вобласць: больш за 1 276 акругаў – “безініцыятыўныя”

Сёлета назіраецца значнае зніжэнне колькасці прэтэндэнтаў на вылучэнне шляхам збору подпісаў – такіх стала меньш на 454 чалавекі толькі ў Гомельскай вобласці.

27.02.2010 У Баранавіцкіх крамах нарэшце з’явіўся Выбарчы кодэкс

Першым на скаргу адрэагаваў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік, які патэлефанаваў на хатні тэлефон і падзякаваў Віктара Сырыцу за ўзнятую праблему і паабяцаў хутка і станоўча яе вырашыць.

27.02.2010 Сярод прэтэндэнтаў у Гомельскі аблсавет - пенсіянеры, студэнты і беспрацоўныя

Два студэнты, тры пенсіянеры і 11 беспрацоўных выказалі жаданне стаць дэпутатамі Гомельскага абласнога савета дэпутатаў. На 60 выбарчых акругаў па выбарах у абласны Савет акруговымі камісіямі зарэгістравана 61 ініцыятыўная група.

26.02.2010 У Браславе створана не прадугледжаная законам кардынацыйна-кансультатыўная група па падрыхтоўцы і правядзенню выбараў

Браслаўскі раённы выканаўчы камітэт сваім распараджэннем стварыў кардынацыйна-кансультатыўную групу па падрыхтоўцы і правядзенню выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы. Што створаная “группа” збіраецца “каардынаваць і кансультаваць” -- з распараджэння незразумела, але яе персанальны склад дае багатую прастору для здагадак.

26.02.2010 Салігорск: Камунальшчыкі зрываюць абвесткі пра збор подпісаў

Напачатку месяца ў Салігорскім выканкаме прайшло неафіцыйнае паседжанне, на якім усе ўстановы былі папярэджаны пра недапушчальнасць з’яўлення на іх тэрыторыі любых матэрыялаў, звязаных з выбарчай кампаніяй. Дзеянні супрацоўнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі гораду сведчаць, што падобныя папярэджанні тычыліся і іх прапрыдпрыемства.

26.02.2010 Збіраць подпісы ў інтэрнатах нельга?

26 лютага сябры ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты на выбарах у мясцовы Савет Аляксея Валабуева спрабавалі сабраць подпісы ў інтэрнаце Салігорскага горнахімічнага тэхнікума, але сутыкнуліся з забаронай.

Гісторыя незалежнасці на марках "Белпошты”

26.02.2010 Гісторыя незалежнасці на марках "Белпошты”

“Белпошта” прадае маркі зь бел-чырвона-белым сьцягам. За 14 тысяч рублёў можна набыць калекцыю з “Пагоняй” і клянаваным Крыжам Эўфрасіні Полацкай.

У Віцебску з'яўляецца рэклама пра выбары

26.02.2010 У Віцебску з'яўляецца рэклама пра выбары

У гарадскіх і абласных дзяржаўных выданнях з'явіліся пастаянныя каляровыя рубрыкі з інфармацыяй пра ход выбараў. А на вуліцах гораду - вонкавая рэклама, якая анансуе намечаную на красавік падзею.

Прызначана дата суду над Аўтуховічам і Асіпенкам

26.02.2010 Прызначана дата суду над Аўтуховічам і Асіпенкам

Працэс над прадпрымальнікам з Ваўкавыску Мікалаем Аўтуховічам і былым вайскоўцам Уладзімерам Асіпенкам прызначаны на 10 сакавіка ў Вярхоўным судзе Беларусі.

26.02.2010 Гомель: Пётр Кузняцоў абскарджвае нерэгістрацыю ініцыятыўнай групы ў судзе

Каардынатар Руху «За свабоду» па Гомельскай вобласці Пётр Кузняцоў, які меў намер балатавацца ў дэпутаты абласнога Савету па Мазураўскай акрузе №19 у Гомелі, звярнуўся са скаргай на нерэгістрацыю яго ініцыятыўнай групы ў абласны суд.

26.02.2010 Царкву «Новае жыццё» аштрафавалі амаль на 100 тысячаў даляраў

Суддзя Маскоўскага раёна Менска Алена Шылько вынесла прысуд пратэстанцкай царкве «Новае жыццё» па пазове камітэта аховы прыроды Менгарвыканкама.

Дзе знаходзіцца Франак Вячорка, пакуль невядома

26.02.2010 Дзе знаходзіцца Франак Вячорка, пакуль невядома

Бацькі былога старшыні Моладзі БНФ Франка Вячоркі працягваюць пошукі сына. Ім стала вядома, што ўначы Франак быў вывезены з вайсковай часткі ў Мазыры, дзе ён праходзіць службу.

БХД: чым больш подпісаў, тым лепш

26.02.2010 БХД: чым больш подпісаў, тым лепш

Ініцыятыўныя групы сябраў незарэгістраванай партыі БХД, якія ўжо сабралі неабходную колькасць подпісаў, працягваюць працу ў гэтым накірунку, каб лепей пазнаёміцца з людзьмі. У БХД зазначаюць наступную тэндэнцыю - выбаршчыкі не вераць, што гэтыя выбары нешта дадуць. Да таго ж, большасць жыхароў нават не ведае, хто з дзейсных зараз дэпутатаў балатаваўся па іх акругах.

26.02.2010 Праблема палітычна матываваных зьнікненьняў. 2009 год

У 2009 годзе так і не быў высьветлены лёс зьніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Дзьмітрыя Завадзкага. Афіцыйнае расьсьледваньне фактычна не вялося, вынікі яго так і не сталі вядомымі родных выкрадзеных і грамадзкасьці, вінаватыя ў злачынствах так і не былі выяўленыя і пакараныя. Важнай асаблівасьцю году стала фактычнае замоўчваньне праблемы зьніклых еўрапейскімі структурамі дзеля наладжваньня палітычнага дыялогу з беларускімі ўладамі, адыход ад ранейшай прынцыповай пазіцыі ў гэтым пытаньні.

2017: Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства