viasna on patreon

Салігорск: Камунальшчыкі зрываюць абвесткі пра збор подпісаў

2010 2010-02-26T17:21:10+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як раней паведамлялі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, напачатку месяца ў Салігорскім выканкаме прайшло неафіцыйнае паседжанне, прысвечанае выбарчай кампаніі. На ім прысутнічалі прадстаўнікі ідэалагічнага аддзелу і кіраўнікі буйных гарадскіх прадпрыемстваў. У прыватнасці, усе ўстановы былі папярэджаны пра недапушчальнасць з’яўлення на іх тэрыторыі любых матэрыялаў, звязаных з выбарчай кампаніяй.

Дзеянні супрацоўнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі гораду сведчаць, што падобныя папярэджанні тычыліся і іх прапрыдпрыемства. Сябры перадвыбарчага штаба Аляксея Валабуева  адзначаюць, што абвесткі пра запланаваны збор подпісаў прэтэндэнта ў кандыдаты на пад’ездах жылых дамоў зрываюцца менавіта камунальшчыкамі - з падазронай выбарачнасцю і сістэматычнасцю.

Актывісты ініцыятыўнай групы маюць намер звярнуцца да кіраўніцтва ЖКГ з просьбай даць тлумачэнне дзеянням супрацоўнікаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства