viasna on patreon

Палітычныя звальненні і новыя "экстрэмісты": хроніка рэпрэсій з 1 па 4 студзеня

2025 2025-01-04T15:53:57+0300 2025-01-04T15:53:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/zatrymanne_14_viasna1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Беларусі не спыняюцца затрыманні, ператрусы, катаванні ў ізалятарах, аказваецца ціск на палітвязняў, незалежныя медыяпрадукты прызнаюць "экстрэмісцкімі матэрыяламі і фармаваннямі". Праваабарончы цэнтр "Вясна" 1 па 4 студзеня 2025 году сабраў факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак. 

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам:

На «Беларуськаліі» пачалася новая хваля палітычных звальненняў

У канцы 2024 года на «Беларуськаліі» пачалася новая хваля палітычных звальненняў за актыўнасць у 2020-м. Пра гэта "Люстэрка" расказала крыніца, знаёмая з сітуацыяй. Паводле яе слоў, звальненні працягнуліся і ў 2025-м: людзей выклікаюць на размову з кіраўніцтвам, пасля чаго звальняюць «адным днём».

«Штодня ў працоўны час па чатыры-пяць чалавек выклікаюць на размову да кіраўніцтва, пасля чаго «адным днём» звальняюць. Калі хтосьці не згодны, то выклікаюць сілавікоў і ў кайданках выводзяць за браму».

Звальненні за палітычную актыўнасць былі і раней, пасля страйку 2020 года яны ідуць хвалямі. Новае кіраўніцтва дабівае тых, каго пашкадавала старое. Яны паднялі спісы тых, хто падпісаўся за страйк у 2020-м. Неафіцыйна прад'яўляюць менавіта гэта, але фармальна кантракт разрываюць па пагадненні бакоў».


У Баранавічах затрымалі мужчыну, які ў навагоднюю ноч сарваў з будынка чырвона-зялёны сцяг

Паведамляецца, што затрыманаму 43 гады. Распачата крымінальная справа паводле арт. 370 Крымінальнага кодэкса (здзек з дзяржаўных сімвалаў).


У «Спіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 18 прозвішчаў — цяпер у ім 4826 чалавек

3 студзеня МУС зрабіла традыцыйны пятнічны апдэйт «Пераліка грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».

Сярод іншых, у спіс дадалі спевака Івана Вабішчэвіча (Дзядзю Ваню), якога асудзілі да 2,5 гадоў «хатняй хіміі» паводле «народнага» арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства