Навіны за 1 лютага 2010
01.02.2010 Месцы працы сяброў Полацкай гарадской камісіі не паведамляюцца
Паказальна, што месцы працы сяброў камісіі не публікуюцца ў афіцыйнай прэсе, і ведаюць, што камісія складаецца больш за две трэція з прадстаўнікоў дырэктарату, толькі тыя палачане, што ўважліва адсочваюць мясцовыя навіны, хоць гэтая інфармацыя па заканадаўстве не з’яўляецца закрытай.
01.02.2010 У Баранавічах БРСМ мае больш кабінетаў, чым гарадскі Савет дэпутатаў
Баранавіцкая гарадская арганізацыя БРСМ мае аж 3 кабінеты (№ 217, 219, 221) у цэнтры горада ў будынку райвыканкама (вул. Савецкая, 79). У той жа час Баранавіцкі гарадскі Савет дэпутатаў займае толькі 2 кабінеты (вул. Савецкая, 79).
01.02.2010 Суд па абскарджанні рашэння аб фармаванни Барысаўскай раённай камісіі прыме рашэнне 5 лютага
Падаўцы скаргі просяць абавязаць прэзідыум Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў, Барысаўскі раённы выканаўчы камітэт прыняць новае рашэнне пра фармаванне раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі з уключэннем у яе Марыны Статкевіч, як прадстаўніка грамадзян, якія валодаюць выбарчым правам і што пражываюць на адпаведнай тэрыторыі.
01.02.2010 Кіраваць Гарадзенскімі тэрытарыяльнымі камісіямі будуць “правераныя кадры”
Пры абранні кіраўніцтва нечаканасцяў не здарылася. Старшынём гарадской выбарчай камісіі абраны прадстаўнік арганізацыі “Белая Русь”. Старшынём абласной камісіі стаў старшыня Гарадзенскай абласной арганізацыі прафсаюзу работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/za_prava_na_vybar.jpg)
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/nasha_viasna.png)















