viasna on patreon

Сакратар ЦВК лічыць, што праваабаронца няправільна разумее паўнамоцтвы назіральніка

2010 2010-02-27T11:37:29+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/adkaz_lazavika-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцу Алегу Мацкевічу праз два дні пасля рэгістрацыі ягонай заявы аб намеры быць назіральнікам у Барысаўскай раённай выбарчай камісіі ад групы грамадзян (13 чалавек) нечакана адмовілі ў гэтым праве. Адмову старшыня камісіі, намеснік начальніка аддзела адукацыі райвыканкама Зелянкевіч матываваў тым, подпісы грамадзян, якія вылучылі Мацкевіча назіральнікам, былі на двух бланках. На адным бланку было восем подпісаў на другім - пяць.

Алег Мацкевіч напісаў скаргу ў ЦВК і атрымаў адказ ад сакратара Цэнтральнай выбарчай  камісіі Мікалая Лазавіка, які падтрымаў дзеянні Барысаўскай камісіі. Адначасова Лазавік, як вядома інжынер-механік і палітолаг па адукацыі, абвінаваціў праваабаронцу ў прававым нігілізме, спасылаючыся на інфармацыю, апублікаваную на сайце Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Лазавік, у прыватнасці, піша: “Ваш прававы нігілізм быў адзначаны мною яшчэ да паступлення скаргі ў Цэнтральную выбарчую камісію. Інтэрнэт-публікацыя “Барысаў: спрэчкі наконт падыходаў да назірання ў выбаркамах”, размешчаная 23 лютага 2010 года на сайце Праваабарончага цэнтра “Вясна”, паказала, як далёка Вы выходзіце (спадзяюся не наўмысна) за рамкі заканадаўства, суб'ектыўна тлумачачы артыкул 13 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь…

Выбарчы кодэкс не дае назіральнікам тых правоў, якія, зыходзячы з публікацыі, Вы спрабавалі абгаварыць для сябе ў гутарцы з старшынёй камісіі: нейкім чынам кантраляваць працу камісіі або асобных яе сяброў па-за паседжаннямі (у зручны для Вас час), ревізаваць дакументы камісіі, патрабаваць неабходную (каму?) і інш. інфармацыю.

Лічу, рэдактары сайта “Вясна” бачылі незаконнасць Вашых “дамоўленасцяў”. Шкадую, што яны не ўказалі на іх юрыдычную беспадстаўнасць і апублікавалі названы матэрыял”.

Зыходзячы з адказу Мікалая Лазавіка, можна выказаць здагадку, што паважаны сакратар ЦВК нейкім чынам чытае паміж радкамі. Бо ні аб якім кантролі за працай камісіі і рэвізіі яе дакументаў з боку праваабаронцы ў інфармацыі размовы не ішло.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства