Навіны за 5 лютага 2010
05.02.2010 Барысаўскую раённую камісію ўзначаліў супрацоўнік выканкаму
Як і меркавалася, узначалілі камісію неаднаразова правераныя ў самых розных выбарчых кампаніях людзі. Старшынёй абраны намеснік начальніка аддзела адукацыі Барысаўскага райвыканкама Мікалай Зелянкевіч (вылучыўся шляхам збору подпісаў грамадзянаў), а сакратаром - бібліятэкар сярэдняй школы №11 гораду Таццяна Стасава.
05.02.2010 Баранавічы: Войска як альтэрнатыва ўдзелу ў выбарах
Выбарчая актыўнасць маладога сябра БХД Аляксея Марозава нечакана зацікавіла Баранавіцкі ваенны аб’яднаны камісарыят. Як лічыць сам Аляксей Марозаў ён можа хутка апынуцца ў беларускім войску, бо яму ўжо неаднаразова тэлефанавалі з ваекамату.
05.02.2010 Светлагорская раённая камісія: склад ранейшы, вылучэнне – “па-новаму”
Каб укамплектаваць 1/3 частку членаў выбарчай камісіі “ад грамадскіх арганізацый”, у Светлагорскую раённую камісію такім спосабам уключылі нават намесніка старшыні райвыканкама па ідэалогіі. Усяго ў камісіі трое супрацоўнікаў райвыканкама: двое астатніх вылучыліся "шляхам збору подпісаў".
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/za_prava_na_vybar.jpg)
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/nasha_viasna.png)















