Навіны за 4 лютага 2010
04.02.2010 Віцебшчына: Партыйцы збіраюцца ў акруговыя камісіі
Нягледзячы на тое, што большасць партыйных прадстаўнікоў, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у Віцебскай вобласці, не змаглі патрапіць у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі, партыйныя арганізацыі не склалі рукі і працягваюць удзельнічаць у выбарчай кампаніі.
04.02.2010 Барысаў: Удзел сябраў АГП у выбарах будзе залежыць ад фармавання ўчастковых камісій
Калі ў іх склад не ўвойдуць актывісты дэмакратычнай апазіцыі, удзел у выбарах з загадзя прадказальным "элегантным" вынікам не мае ніякага сэнсу. Мяркуючы па тым, як былі ўтвораны Менская абласная і Барысаўская раённая выбарчыя камісіі, так званая лібералізацыя выбарчага працэсу - нішто іншае як фарс.
04.02.2010 Беларуса вызвалілі на патрабаваньне страсбурскага суду
У Крыме пасьля працяглага знаходжаньня ў сімфэропальскім сьледчым ізалятары вызвалілі 29-гадовага моладзевага актывіста і рок-музыку Ігара Коктыша, якога абвінавачвалі ў Беларусі ў цяжкім крымінальным злачынстве. Коктыш больш за два з паловай гады ў зьняволеньні чакаў экстрадыцыі ў Беларусь.
04.02.2010 Кіраўніцтва замежнай палітыкі ЭЗ: Указ пра інтэрнэт абмяжуе свабоду слова
Прадстаўнік Эўразьвязу па зьнешніх сувязях і палітыцы бясьпекі камэнтуе указ Аляксандра Лукашэнкі пра рэгуляваньне інтэрнэту. Луц Гуэлнэр, прэсавы сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па зьнешніх сувязях і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан у размове з карэспандэнтам Радыё Свабода Ронам Сынавіцам сказаў наступнае:
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/za_prava_na_vybar.jpg)
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/nasha_viasna.png)















