Навіны за 18 лютага 2010
18.02.2010 Запрашэнне для прэсы на адкрытыя перамовы паміж праваабарончай супольнасцю і беларускімі сілавымі структурамі
Праваабарончыя арганізацыі Беларусі заяўляюць аб ініцыяванні перамоваў з сілавымі структурамі Беларусі для абмену пазіцыямі адносна гвалтоўных дзеянняў у адносінах да ўдзельнікаў масавых мерапрыемстваў 8, 14 і 16 лютага, а таксама сітуацыі вакол “Саюза палякаў на Беларусі”.
18.02.2010 Вярхоўны суд адхіліў скаргу на нерэгістрацыю “Брэсцкай вясны”
Сёння ў Вярхоўным судзе Беларусі разглядалася касацыйная скарга заснавальнікаў праваабарончага грамадскага аб’яднання “Брэсцкая вясна”. Скарга датычылася адмовы ў рэгістрацыі аб’яднання галоўным ўпраўленнем юстыцыі Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, якое было пакінута бяз зменаў рашэннем Брэсцкага абласнога суда ад 29 снежня 2009 года.
18.02.2010 Баранавічы: Праваабаронца абскарджвае рашэнне гарвыканкаму
У якасці месца для правядзення перадвыбарчай агітацыі вызначаны стары парк культуры і адпачынку імя 50-годдзя УЛКСМ. Сяргей Гоўша піша, што адведзенае месца для агітацыі сёння цалкам засыпана снегам, тут няма пляцовак, каб людзі маглі стаяць і агітаваць за сваіх кандыдатаў.
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/za_prava_na_vybar.jpg)
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/nasha_viasna.png)















