Навіны за Верасень 2008
30.09.2008 У Цэнтравыбаркам пададзена 35 скаргаў па выніках выбараў
У Цэнтравыбаркам пададзена 35 скаргаў па выніках выбараў. 22 з іх — непасрэдна ў дзень выбараў. Па словах кіраўніцы ЦВК Лідзіі Ярмошынай, у пяці скаргах патрабуецца прызнаць выбары несапраўднымі. Гэта, у прыватнасці, скаргі Вольгі Казулінай і Сяргея Калякіна.
30.09.2008 Мінск адмовіў журналістам у перадачы тэлеінтерв’ю з Мілінкевічам
Тэлерадыёкампанія “Мір” адмовіліся забяспечваць перадачу відэасігналу для ўкраінскага “5-га канала” і польскага канала “TVN24”. Замежныя журналісты планавалі інтэрв’ю ў прамым эфіры з лідэрам Руху “За Свабоду” Аляксандрам Мілінкевічам.
Лідэру Руху “За Свабоду” не дазволілі прайсці ў будынак тэлерадыёкампаніі. Замежным журналістам адмовілі ў паслугах адзінага ў Мінску цэнтра перадачы відэаінфармацыі, нягледзячы на папярэднія дамоўленасці і аплату перадачы відэасігналу. Лідэр Руху “За Свабоду” мусіў адказваць на пытанні журналістаў па тэлефоне.
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/za_prava_na_vybar.jpg)
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/nasha_viasna.png)















