Навіны за 23 верасьня 2008

23.09.2008 Брэст: Прапановы па апячатванні скрыняў для датэрміновага галасавання акруговая камісія адпрэчыла

С. Вакуленка прапанаваў апячатваць вонкавую частку дна скрыняў для датэрміновага галасавання кантрольнай стужкай, якая павінна заклейваць вінт ці шуруп, якім дно скрыні прымацавана да корпуса.

Брэст: Чорна-белы канфлікт вырашыўся не на карысць кандыдата

23.09.2008 Брэст: Чорна-белы канфлікт вырашыўся не на карысць кандыдата

Акруговая, а ўслед і Цэнтральная камісіі не ўгледзелі парушэння прынцыпа роўнасці кандыдатаў у вырабе агульнага плаката па Брэсцкай Цэнтральнай выбарчай акрузе № 2. Такія адказы атрымаў кандыдат Дзмітрый Шыманскі.

23.09.2008 Кобрын: Аляксандр Мех піша пра парушэнні. Але ці таго ён абраў адрасата?

23 верасня кандыдат у дэпутаты па Кобрынскай выбарчай акрузе № 12 Аляксандар Мех накіраваў адкрыты ліст да прэзідэнта Беларусі А.Г. Лукашэнкі.

23.09.2008 Барысаў: Адгукніцеся, выбаршчыкі!

У Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе № 63 знайшлі новую форму працы па ўдакладненні спісаў выбаршчыкаў. Прадстаўнікі ўчастковай камісіі № 49 гэтай акругі, якая размяшчаецца ў будынку "Ясляў-саду № 16", разаслалі выбаршчыкам паведамленне, у якім, спасылаючыся на тое, што не змаглі заспець іх дома, пераканаўча просяць патэлефанаваць у камісію і нагадаць аб сваім існаванні.

23.09.2008 Баранавічы: Датэрміновае галасаванне праходзіць з парушэннямі

Прадстаўнікі ўчастковых выбарчых камісій Баранавіцкай-Заходняй № 5 і Баранавіцкай сельскай № 7 акруг адмаўляюцца прадастаўляць дадзеныя давераным асобам кандыдатаў ў дэпутаты Мікалая Чарнавуса і Рыгора Грыка (вылучаных партыяй АГП) і назіральнікам ад БХК, парушаючы такім чынам арт. 65 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і арт. 13 Выбарчага кодэкса РБ, паводле якіх выбары павінны быць адкрытымі і празрыстымі.

23.09.2008 Магілёў: Незалежная кандыдатка сутыкнулася з цэнзурай пры вырабе сваіх агітацыйных матэрыялаў

Кандыдатка ў дэпутаты па Магілёўскай-Кастрычніцкай выбарчай акрузе №86 Наталля Зайцава сутыкнулася з цэнзурай пры вырабе сваіх агітацыйных матэрыялаў. Без яе ведама, самавольна, сябрамі акруговай выбарчай камісіі №87 былі ўнесены змены ў інфармацыйны плакат з яе біаграфічнымі дадзенымі.

23.09.2008 Чэрыкаў: Рабочых свінакомплекса прымушаюць ехаць на сустрэчу з праўладным кандыдатам у дэпутаты спадаром Разганавым

Сёння, пасля працы, а 17-15 у сярэдняй школе, што знаходзіцца ў вёсцы Верамейкі ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці адбудзецца сустрэча рабочых адкрытага акцыянернага таварыства “Светлае” з кандыдатам у дэпутаты па Магілёўскай сельскай выбарчай акрузе №88, старшынёй Магілёўскага райвыканкама спадаром Разганавым.

23.09.2008 Слуцк: Вельмі розныя "роўныя" ўмовы агітацыі

Па паведамленні назіральніка па Слуцкай выбарчай акрузе № 74 Амяльковіча Віталя Леанідавіча, падчас перадвыбарчай агітацыі мелі месца парушэнні прынцыпу роўнасці правоў кандыдатаў.

23.09.2008 Бабруйск: Кандыдацкія мытарствы па друкарнях

Калі Вячаслаў Шэлех у абумоўлены час прыйшоў у друкарню за матэрыяламі, яму паведамілі, што дамова разарваная ў аднабаковым парадку. Кандыдат звярнуўся ў іншыя друкарні горада, але і там яму адмовілі.

23.09.2008 Слуцк: "Галасуй толькі 28 верасня!" спрабавалі выключыць з агітацыйнай улёткі

Падчас падрыхтоўкі да друку агітацыйных матэрыялаў кандыдата ў дэпутаты Анатоля Юрэвіча мелі месца спробы з боку супрацоўнікаў друкарні выключыць з агітацыйнай улёткі заклік: "Галасуй толькі 28 верасня!".

23.09.2008 Бабруйск: Кандыдаты адстойваюць сваю рэпутацыю

Кандыдаты Алена Мядзведзева і Уладзімір Сямашка (балатуюцца па Бабруйскай-Леніскай акрузе № 78) накіравалі скаргі ў акруговую камісію, пракуратуру і ЦВК. Пасля выбараў партыйцы плануюць звярнуцца ў суд.

23.09.2008 Гомель: Акруговая камісія забараняе агітаваць супраць кандыдата ад ўлады

22 верасня старшыня акруговай камісіі Гомельскай-Савецкай выбарчай акругі №34 Мікалай Малый не пусціў групу грамадзян ў памяшканне ДК “Фестывальны”, якое прызначана для перадвыбарчых мерапрыемстваў. На запланаваным мерапрыемстве арганізатары збіраліся агітаваць супраць кандыдата ад ўлады Ларысы Кузняцовай.

23.09.2008 Праваабаронцы прапануюць новую схему апячатваньня скрыняў для галасаваньня

Новую схему апячатваньня скрыняў для датэрміновага галасаваньня прапанаваў берасьцейскі праваабаронца С. Вакуленка. З мэтай пазьбегнуць фальсыфікацый падчас датэрміновага галасаваньня ў пэрыяд парлямэнцкіх выбараў С. Вакуленка накіраваў заяву ў Берасьцейскую Цэнтральную выбарчую акругу № 2 з прапановай апячатваць таксама донную частку скрыняў для галасаваньня. Такая прапанова ўзьнікла ў сувязі з тым, што дно скрыняў для галасаваньня прымацавана да саміх скрыняў шурупамі, якія лёгка адкруціць і зрабіць падмену любой колькасьці белютэняў для галасаваньня.

23.09.2008 На выбарах засталіся 66 кандыдатаў у дэпутаты ад аб'яднанай апазіцыі

У выбарах працягваюць удзельнічаць 66 кандыдатаў у дэпутаты ад Аб'яднаных дэмакратычных сіл (АДС). З выбарчай гонкі выбылі 12 зарэгістраваных кандыдатаў аб'яднанай апазіцыі.

23.09.2008 ЦВК падрыхтаваўся да датэрміновага галасавання

Сакратар Цэнтрвыбаркаму Беларусі Мікалай Лазавік паведаміў, што 22 верасня прайшла генеральная рэпетыцыя дня выбараў.

2024: Красавік Сакавік Люты Студзень

2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства