viasna on patreon

Гомель: Назіральнікі сцвярджаюць, што выбары адбыліся толькі на 2 з 6 акругаў

2008 2008-09-30T12:17:19+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Па афіцыйных дадзеных, у Гомельскай-Савецкай акрузе №34 на дваццаць дзевятым і трыццатым ўчастаках прагаласавала менш за 50% выбаршчыкаў. Тут выбары не адбыліся.

Усе 6 дзён галасавання назіральнікі ад АДС вялі падлік прагаласаваўшых і звяралі свае лічбы з дадзенымі камісіі. Назіральніца Зінаіда Шуміліна зразумела, што яўкі не будзе яшчэ на датэрміновым галасаванні:

– Датэрмінова на мой ўчастак №29 прыйшло 6% выбаршчыкаў. Гэта вельмі мала. Мае дадзеныя супадалі з дадзенымі камісіі, то ў мяне не было сумневу, што я лічу штосьці неправільна. З сакратаром камісіі я ўсталявала добрыя стасункі і, думаю, гэта паўплывала на тое, што яны не пайшлі на фальсіфікацыі. Я расказвала пра суды і “суткі”, на якія садзяць нашых актывістаў за праўду, расказала, што пакараць за фальсіфікацыі на выбарах не можна і праз 10 год. Думаю, яны напалохаліся.

Камісіі на гэтых ўчастках ў дзень галасавання спрабавалі падвысіць яўку. Назіральнікіі бачылі, што сябры гэтых двух камісій нават арганізавалі адмысловыя агітбрыгады, каб падвысіць яўку. Яны запрашалі людзей прыйсці і прагалсаваць па тэлефонах і дамафонах.

На участку №30 датэрмінова прагаласавала таксама 6%, у асноўны дзень яшчэ 28%. Назіральнік Судзілоўская Людміла кажа, што ўсяго прыйшло 34% выбаршчыкаў. Камісія падвысіла гэтую лічбу да 41%, але ўсё адно прызнала, што выбары не адбыліся.

У Гомельскай вобласці шчыльнае назіранне было арганізавана дэмсіламі на 53 кантрольных участках. Каб выявіць рэальную яўку, назіральнікі лічылі прагаласаваўшых ўсе 6 дзен выбараў. Каардынатар назірання Васіль Палякоў кажа, што па ўсіх кантрольных ўчастках рэальная яўка ніжэй за афіцыйную. Каб камісіі не маніпулявалі лічбамі, то выбары ў Гомелі маглі адбыцца толькі ў 2 з 6 акругаў.

– Мы арганізавалі назіранне на 11 участках ў Гомельскай-Савецкай акрузе, – кажа Васіль Палякоў. – І на ўсіх яўка была ніжэй за 40%. Хаця афіцыйная яўка па акрузе каля 52%. Праз тое, што 29-я і 30-я камісіі не пайшлі на падман і фальсіфікацыі, мы бачым рэальныя лічбы па яўцы і падтрымцы кандыдатаў. Так, афіцыйна пераможца выбараў ў 34-й акрузе Ларыса Кузняцова ўзяла 54%. А на 29-м участку чамусьці 27%.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства