У Цэнтравыбаркам пададзена 35 скаргаў па выніках выбараў
https://spring96.org/be/news/25631
2008
2008-09-30T13:53:37+0300
2008-09-30T13:53:37+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У Цэнтравыбаркам пададзена 35 скаргаў па выніках выбараў. 22 з іх — непасрэдна ў дзень выбараў.
Па словах кіраўніцы ЦВК Лідзіі Ярмошынай, у пяці скаргах патрабуецца прызнаць выбары несапраўднымі. Гэта, у прыватнасці, скаргі Вольгі Казулінай і Сяргея Калякіна.
Л.Ермошина сказала, што такія скаргі спачатку разгледзяць акруговыя выбарчыя камісіі. Пасля гэтага іх рашэння можна абскардзіць у Цэнтравыбаркаме.
БелаПАН