Аляксей Янукевіч ня мае магчымасьці перадаць скаргу ў акруговую выбарчую камісію
https://spring96.org/be/news/25691
2008
2008-09-29T17:35:00+0300
2008-09-29T17:35:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Аляксей Янукевіч, які зьяўляецца даверанай асобай кандыдата ад Партыі БНФ па Кобрынскай выбарчай акрузе № 12 Аляксандра Меха ня можа падаць скаргу ў акруговую выбарчую камісію.
"Я адправіў скаргу па пошце ў ЦВК, а яе копію меў намер адправіць у акруговую камісію, - кажа Аляксей Янукевіч. - Аднак мне паведамілі, што ў акруговай выбарчай камісіі нікога няма. Старшыня акруговай выбарчай камісіі, якому я патэлефанаваў па мабільным тэлефоне, сказаў мне, што сябры камісіі ў поўным складзе знаходзяцца ў Берасьці і скаргу прыняць ня могуць. Такім чынам я быў пазбаўлены магчымасьці адправіць скаргу ў акруговую выбарчую камісію. Лічу гэта грубым парушэньнем правоў мяне як даверанай асобы кандыдата".