viasna on patreon

Палітыкі і грамадскія дзеячы прынялі зварот у падтрымку царквы "Новае жыццё"

2009 2009-08-25T17:33:26+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/logo_nj2.jpg

Беларускія палітыкі і грамадскія дзеячы прынялі адкрыты зварот да Адміністрацыі прэзідэнта, Мінгарвыканкама, Нацыянальнага схода і Савета міністраў, у якім заклікалі спыніць пераслед вернікаў царквы "Новае жыццё". Аўтары звароту нагадваюць кіраўніцтву Беларусі "аб адказнасці і перад Богам, і перад людзьмі за дэстабілізацыю сітуацыі ў краіне".

Ліст падпісалі пісьменнік Уладзімір Арлоў, лідэр Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, мастак Аляксей Марачкін, лідэр руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч, лідэр "Маладога фронту" Зміцер Дашкевіч ды іншыя.

БелаПАН нагадвае, што грамадзянская справа паміж царквой і сталічнымі ўладамі па пытанні зносу будынка, дзе збіраюцца вернікі, вялася з 2005 года. Сёлета Вышэйшы гаспадарчы суд пацвердзіў законнасць рашэння гарвыканкама, за будынак царква мусіла атрымаць 37,5 млн рублёў. Днямі вернікі ў чарговы раз адмовіліся перадаць будынак.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства