viasna on patreon

Царква “Новае жыцьцё” паскардзіцца ў ААН

2009 2009-08-28T12:26:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kirauniki_nj.jpg
фота svaboda.org

фота svaboda.org

Вернікі менскай пратэстанцкай царквы “Новае жыцьцё” кругласутачна моляцца ў сваім храме. У Беларусі не засталося юрыдычных інстанцый, куды б яны маглі зьвярнуцца па абарону сваёй царквы. Суполка “Новае жыцьцё” не прайшла перарэгістрацыі і ў такім статусе знаходзіцца 6 гадоў. Ад 21 жніўня будынак вернікаў лічыцца маёмасьцю Менгарвыканкаму. У любы момант іх могуць выселіць з будынку і ліквідаваць суполку дэ-юрэ.
Вернікі царквы “Новае жыцьцё” правялі свой агульны сход і на ім вырашылі ня ладзіць вулічных акцый пратэсту і не пачынаць зноў галадоўку на знак пратэсту супраць дзеяньняў уладаў. Юрыст царквы Сяргей Луканін паведаміў “Свабодзе”:

“Што тычыцца нашых юрыдычных спраў, то мы ў сваёй краіне прайшлі ўсе інстанцыі, накіравалі лісты каму толькі можна, нават прэзыдэнту.

Мы прынялі рашэньне не аддаваць наш будынак. Будзем там зьбірацца і маліцца, нават калі пройдуць месяцы і гады

Мы разглядаем пытаньне, каб падаць скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН. Але мы ведаем, што ўсё, што тут адбываецца, вырашаецца не ў выніку юрыдычных дзеяньняў. Мы спадзяемся на цуд Божы”.

Пастар “Новага жыцьця” Вячаслаў Ганчарэнка паведаміў, што будынак вернікі самі не аддадуць. Ён упэўнены, што ніхто не пагодзіцца выйсьці ці вынесьці маёмасьць.

“Мы прынялі рашэньне не аддаваць наш будынак. Будзем там зьбірацца і маліцца, нават калі пройдуць месяцы і гады. За гэты час ад 2006 году хто спалохаўся цяжкасьцяў, той адсеяўся. Цяпер у нас цудоўная каманда, і мы гатовыя змагацца”.

Тым часам у царкве ўначы і раніцай знаходзяцца да трох дзясяткаў вернікаў. Увечары іх колькасьць павялічваецца да трох сотняў.

Тры гады таму ў выніку галадоўкі пратэстантаў пастара царквы запрасілі ў адміністрацыю прэзыдэнта. Вернікам паабяцалі праз суд вярнуць будынак і прызнаць яго культавым. Тады б суполка прайшла перарэгістрацыю, бо мела б юрыдычны адрас.

Аднак суд прыняў рашэньне на карысьць уладаў, і ад 21 жніўня дэ-юрэ вернікі незаконна валодаюць гарадзкой маёмасьцю.

За будынак улады пералічылі на рахунак царквы 37 з паловай мільёнаў рублёў (гэта каля 13 000 даляраў). Гэта была трэцяя спроба перадаць грашовую кампэнсацыю за будынак плошчай 1 700 квадратных мэтраў.

Адміністратар царквы “Новае жыцьцё” Васіль Юрэвіч прыгадаў, што вернікі за свае грошы адрамантавалі будынак (былы калгасны кароўнік на ўскрайку Менску), усталявалі аўтаномныя камунікацыі. Толькі кацёл для ацяпленьня абышоўся ім у 5 000 даляраў.

“Гэтая сума ў некалькі разоў меншая за тую, што мы заплацілі, каб адрамантаваць і ўцяпліць дах. Мы зрабілі сцэну, прыбіральні, моладзевы клюб...

Гэтая лічба — 13 000 даляраў — вельмі сьмешныя грошы. Я ўжо не кажу пра кацёл для ацяпленьня і генэратар для сьвятла.

Менгарвыканкам за 1 700 квадратных мэтраў налічыў 13 000 даляраў. А цікава ж паглядзець на расцэнкі ў горадзе. Колькі каштуе квадратны мэтар?

Цікава, чыноўнікі, якія прымалі такое рашэньне, калі б у іх адабралі іх кватэру і прапанавалі такую кампэнсацыю — што б яны рабілі ў такой сытуацыі? Ці пагадзіліся б яны выселіцца з такімі грашыма?”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства