viasna on patreon

Салігорскія маладафронтаўцы стануць перад судом

2010 2010-07-28T11:48:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/27-07-2010salihorsk.jpg
фота mfront.net

фота mfront.net

У Салігорску перад судом стануць шасцёра маладафронтаўцаў – Іван Шыла, Рыгор Астапеня, Андрусь Тычына, Ілля Нагорны, Сяргей Герановіч і Аляксей Валабуеў

27 ліпеня маладафронтаўцы збіраліся каля крамы “Дзіцячы свет” зладзіць традыцыйны конкурс малюнкаў да ўгодкаў прыняцця Дэкларацыі аб незалежнасці. Аднак ужо пасля першай спробы ўзяць крэйду ў рукі быў затрыманы Іван Шыла, а пазней і яшчэ пяцёра моладзевых актывістаў – кажа Іван Шыла:

- Затрымалі шасцярых удзельнікаў акцыі, на якіх у адзяленні міліцыі склалі пратаколы аб удзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве. Мы былі адпушчаныя, але бліжэйшым часам павінны адбыцца суды. Нават малявання крэйдай на асфальце не было, бо міліцыя адразу папярэдзіла, што той, хто возьме ў рукі крэйду, будзе адразу затрыманы. І вось знайшлося шэсць чалавек з некалькіх дзесяткаў патэнцыйных удзельнікаў акцыі, якія не зусім паверылі ў словы міліцыянтаў. Аднак міліцыя сваё абяцанне выканала і мы былі затрыманыя за крэйду ў руке.

Затрыманых вінавацяць па артыкуле 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, а гэта “ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства