viasna on patreon

Праваабаронцы вітаюць амністыю Яўгена Якавенкі і патрабуюць гарантыяў

2010 2010-07-29T10:09:54+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/amnesty-international.jpg

«Міжнародная амністыя» вітае вызваленьне ад крымінальнай адказнасьці вязьня сумленьня Яўгена Якавенкі, які быў прысуджаны да 1 году абмежаваньня волі за «ўхіленьне ад вайсковай службы».
«Вызваленьне Якавенкі зьяўляецца пазытыўным крокам, аднак дагэтуль няма альтэрнатыўнай службы ў Беларусі, што азначае, што ён можа быць зноў прызваны ў войска, – кажа Хізэр Макгіл, дасьледчыца «Міжнароднай Амністыі» па Беларусі. – Улады павінны забясьпечыць, каб права Яўгена Якавенкі на адмову ад службы выконвалася, і каб ён зноў ня быў пакараны за свае перакананьні».
Якавенка быў пакараны годам абмежаваньня волі, так званай “хіміяй”, “за ўхіленьне ад мерапрыемстваў прызыву”. 23 ліпеня калегія крымінальных справаў Гомельскага абласнога суду адхіліла касацыйныя скаргі актывіста БХД на вырак Цэнтральнага суду за ўхіленьне ад вайсковай службы.
Адначасова калегія ўжыла да Якавенкі закон “Аб амністыі” ў сувязі з 65-годзьдзем Перамогі. Ягоная судзімасьць скасавана.
«Беларускія ўлады павінны вызваліць усіх, хто адмовіўся ад ваеннай службы, і забясьпечыць ім сапраўдную цывільную альтэрнатыву», – сьцьвярджае Хізэр Макгіл.
Права на адмову ад вайсковай службы зь меркаваньняў сумленьня зьяўляецца неад'емнай часткай права на свабоду думкі, сумленьня і рэлігіі ў Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах і Ўсеагульнай Дэклярацыі правоў чалавека, – нагадвае «Міжнародная амністыя».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства