Палітвязень Мікалай Дзядок адбыў 6 сутак у карцэры
https://spring96.org/be/news/62239
2013
2013-03-29T07:08:13+0300
2013-03-29T07:08:13+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Палітвязень Мікалай Дзядок адбыў 6 сутак у карцэры. Пра гэта паведаміў яго бацька Аляксандар Дзядок.
28 сакавіка Мікалая Дзядка ў магілёўскай турме бачыў адвакат. Прычыну зьмяшчэньня ў карцэр адміністрацыя калёніі не называе. Нібыта Мікалай перамяшчаўся ў камэры і парушаў парадак.Але ў чым канкрэтна палягала тое парушэньне, ня кажуць.
Паводле адваката, Мікалай трымаецца добра і на здароўе ня скардзіцца.