Як прайшоў "Чарнобыльскі шлях" у Варшаве Фота
https://spring96.org/be/news/115092
2024
2024-04-27T12:10:00+0300
2024-04-27T12:10:00+0300
2024-04-29T10:09:25+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/2024_04_20_czarnobylski-szljakh_varszava_13.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У 38-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС беларусы Варшавы выйшлі 26 красавіка на традыцыйную акцыю “Чарнобыльскі шлях”, каб ушанаваць памяць ахвяраў аварыі і выказаць пратэст супраць ядзернай палітыкі Лукашэнкі.
Леташняя акцыя прайшла пад лозунгам “Не ядзернай зброі ў Беларусі”. Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну Расія размясціла ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі.
Ад гадзіны смутку і маўчання — да 35 гадоў шэсцяў. Як пачынаўся "Чарнобыльскі шлях"
Сёлетні “Чарнобыльскі шлях” пачаўся ад помніка Мікалаю Каперніку. Там, на традыцыйным месцы беларускіх акцый, выступілі з прамовамі палітыкі і грамадскія актывісты, праваабаронцы і дзеячы культуры. Пасля беларусы маршам прайшлі праз гістарычны цэнтр, а каля помніка Марыі Складоўскай-Кюры завяршылі шэсце.