viasna on patreon

Рэжым утрымання Міколы Статкевіча ўзмоцнены

2012 2012-01-12T12:20:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudstatk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Экс-кандыдат у прэзідэнты, паводле рашэння суда Шклоўскага раёна, які адбыўся сёння, асуджаны на тры гады турмы закрытага тыпу. Цяпер палітык будзе адбываць пакаранне ў камеры.

На судовае пасяджэнне не была дапушчана жонка Міколы Статкевіча Марына Адамовіч. Гэта было звязана з тым, што судовае пасяджэнне было закрытым. Судзіў палітыка суддзя Волкаў.

Марына Адамовіч адзначае, што што вырак суду несправядлівы, аднак яго было можна чакаць.

Праваабаронца Барыс Бухель кажа, што з самай раніцы стаянка каля Шклоўскай калоніі была закрыта. На прылеглую да калоніі тэрыторыю не пускалі журналістаў і праваабаронцаў, а бачнасць цэнтральнага уваходу ў калонію была перагароджана фургонам з прычэпам.

Нагадаем, што экс-кандыдат у прэзідэнты Мікола Статкевіч быў асуджаны вясной 2011 года на шэсць год калоніі за падзеі, якія адбываліся на “Плошчы” 19 снежня 2010 года.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства