viasna on patreon

Сяргей Каваленка аштрафаваны на 140 тысяч рублёў (відэа)

2012 2012-01-12T18:15:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavalenka-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка ў судзе

Сяргей Каваленка ў судзе

У Першамайскім райсудзе Віцебску завяршыўся разгляд адміністрацыйнай справы апазіцыйнага актывіста, якога прызналі вінаватым у хуліганстве. Суддзя Вольга Іванова аштрафавала Сяргея Каваленку за нібыта нецэнзурную лаянку на адрас супрацоўнікаў інспекцыі па выкананні пакаранняў. Сваю невінаватасць ён імкнуўся давесці падчас чатырох судовых пасяджэнняў, але – безвынікова.

Больш за месяц ішло разбіральніцтва па справе Сяргея Каваленкі. Падсумоўваючы вынікі, ягоны адвакат прасіў суд спыніць справу, бо на працэсе не было прадстаўлена відавочных доказаў вінаватасці яго падабароннага, а сведчанні боку абвінавачання разыходзіліся.

Тым не менш, суддзя прызнала віцебскага актывіста вінаватым і аштрафавала яго на чатыры базавыя велічыні. Як Сяргей Каваленка будзе выплачваць штраф – гэта пытанне, бо ўжо больш як тры тыдні ён знаходзіцца ў следчым ізалятары.

Яго змясцілі пад варту на час следства па крымінальнай справе,  распачатай паводле артыкула 415 «Ухіленне ад адбыцця пакарання».Сяргея Каваленку вінавацяць у парушэньнях рэжыму падчас «хатняй хіміі», прысуджанай яму ў 2010 годзе за тое, што 7 студзеня ён вывесіў на гарадской навагодняй елцы бел-чырвона-белы сцяг. Тое, што яго прызналі вінаватым у хуліганстве – нецэнзурнай лаянцы – таксама будзе расцэнена як яшчэ адно парушэнне.

Актывіст лічыць, што яго пераследуюць незаконна, і таму на знак пратэсту 25 дзён таму ён распачаў галадоўку. За гэты час ён вельмі схуднеў, хоць яму і колюць глюклзу для падтрымкі арганізму. Маці актывіста, Лідзія Каваленка, напісала ў СІЗА заяву, каб сына перавялі ў шпіталь, дзе яму змогуць аказваць кваліфікаваную медычную дапамогу. Але сам Сяргей Каваленка спыняць галадоўку пратэсту катэгарычна адмаўляецца.

 

 

Сяргей Каваленка аштрафаваны на 140 тысяч рублёў (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства