Пра гэта сябры Праваабарончага цэнтру “Вясна” даведаліся з паштоўкі, атрыманай сёння ад Алеся з менскага СІЗА-1.
“Добры дзень! Праездам апынуўся на сваім старым мейсцы ў родных мурах Валадаркі. Адчуваю, хутка паеду (павязуць) далей. Адчуваю вашыя флюіды…”
На паштовым штампе прастаўлена дата – 20.02.12.