viasna on patreon

Барысаў: Рэдактар выканкамаўскай газета раіць недзяржаўным журналістам пакінуць Беларусь

2012 2012-01-12T18:07:06+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/adzinstva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Рэдактар ​​газеты Барысаўскага райвыканкаму “Адзiнства” Вера Пратасевіч праз сваё выданне вызначыла, хто з журналістаў прыстойны, а хто не, і параіла «непрыстойным» «змяніць месца жыхарства і краіну».

Падставай для друкавання артыкула пад назвай «Рангом пониже, талантом пожиже…»  у рубрыцы «Поразмышляем вместе» у № 2 913836) ад 11 студзеня 2012 года ў газеце «Адзiнства» стаў нібыта крадзеж “так званымі незалежнымі сайтамі” інфармацыі з сайта і са старонак выканкамаўскай газеты. Рэдактар ​​газеты Вера Пратасевіч паведамляе, што «если порядочные журналисты крупных порталов, как, например, БелТА, «TUT.by», копируют статью и фотографии с подписью автора и названием издания, то другие, рангом пониже и талантом пожиже, просто перевирают информацию, приправляя ее собственными домыслами и инсинуациями, и выпускают очередную «желтую утку» в волны всеядного интернета. Скажу больше, бывали случаи, когда представители «независимых» СМИ нагло представлялись журналистами «А», дабы получить чье-либо интервью».

У апошнім выпадку гаворка ідзе, па ўсёй бачнасці, пра той выпадак, калі пры затрыманні міліцыяй фатографа незалежнага барысаўскага сайта ex-Press.by Аляксандра Зянкова галоўнай прэтэнзіяй міліцыянтаў было тое, што журналіст нібыта назваўся супрацоўнікам выканкамаўскага выдання. «Прадстаўляцца работнікам вертыкальнага СМІ для мяне не толькі не трэба, але і, увогуле, гонару не дадае", - сказаў тады Аляксандр.

Рэдактар ​​Выканкамаўскай газеты дае “ацэнку” працы недзяржаўных журналістаў (пунктуацыя захаваная): «…они пытаются высмеять не просто власть, а каждого из нас, живущих в Беларуси. Причем не важно, кто перед ними – ребенок или пенсионер. Любой лояльно относящийся к власти для них – просто враг. Так не проще было бы сменить место жительства и страну, в которой каждый – враг? – спросит читатель. Уехать, конечно, можно, однако они тут же лишатся притока немалых, поверьте, финансов, которые им щедро отсыпают «спонсоры». Поэтому эти лжеактеры идут на любые провокации, дабы продемонстрировать свою «работоспособность» перед «режиссерами театра абсурда». Для них особое геройство (а заодно – возможность получить валютный гонорар) – совершить противозаконный поступок и быть задержанным милицией».

«Я нарадзілася ў гэтай краіне, як і мае бацькі, дзяды і прадзеды, - каментуе журналіст незалежнага сайта ex-Press.by Вікторыя Равінская «прапанова» «змяніць краіну». - Я - грамадзянка Беларусі. Ніхто, акрамя мяне самой, не можа вырашаць - ехаць мне адсюль, ці не. І потым, нават рэдактара Выканкамаўскай газеты Веру Пратасевіч я ворагам не лічу. А ўжо сцвярджэнне, што для мяне кожны жыхар Беларусі вораг, лічу цалкам усвядомленым (і вельмі непрывабным) ідэалагічным глупствам на патрэбу сённяшняга «гаспадара». Красці ж у "А" проста няма чаго. Што ў іх красці? Інфармацыю  пра страйк камунальнікаў? Або  пра затрыманне зборшчыка подпісаў за правядзенне Народнага сходу? Там такой інфармацыі не было і не будзе да тых часоў, пакуль існуе цяперашні рэжым ».

Праваабаронца Алег Мацкевіч так пракаментаваў публікацыю ў выканкамаўскай газеце: «Сама назва «Рангом пониже, талантом пожиже» прымушае задумацца: а хто вызначаў рангі для журналістаў? Па якім такім крытэрам рэдактар ​​вертыкальнай газеты вызначыла, што незалежныя журналісты - «талантом пожиже»? І хіба можна грамадзянам Беларусі прапаноўваць пакінуць Радзіму толькі з-за таго, што яны не прымаюць цяперашнюю ўладу? Задача журналіста ў любой краіне - кантраляваць уладу, а не бяздумна спяваць ёй дыфірамбы. Меркаванні падобнага роду рэдактара дзяржаўнай газеты кажуць аб неабходнасці ліквідацыі самога інстытута “дзяржаўных СМІ”. Менш будзе падстаў падганяць розныя СМІ да сярэднявечных "табелях о рангах". Максімум, што неабходна пакінуць у якасці сродкаў дзяржаўных СМІ - бюлетэні, якія інфармуюць пра акты прававога характару, якія прымаюцца органамі дзяржаўнай улады рознага ўзроўню».

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства