25.01.2012 “Вясна” катэгарычна пратэстуе супраць катаванняў, пагрозаў, шантажу і іншых недапушчальных спосабаў ціску і ўздзеяння на палітвязняў
Праваабарончы цэнтр “Вясна” з разуменнем ставіцца да напісання палітычнымі вязнямі заяваў аб памілаванні, тым больш калі яны напісаныя пад пагрозай ужывання катаванняў у дачыннені да іх саміх ці членаў іх сям’і. Мы падтрымліваем любыя захады, скіраваныя на найхутчэйшае іх вызваленне.
















