Навіны за 2 студзеня 2012
02.01.2012 Віцебскі аргкамітэт па дапамозе Сяргею Каваленку заклікае да салідарнасці і дапамогі
Сям’я Каваленкаў з арыштам сына і бацькі трапіла ў складанае матэрыяльнае становішча: жонка актывіста не працуе, бо знаходзіцца ў адпачынку па догляду за малодшай дачкой, якой усяго паўгода. Старэйшы сын – першакласнік, Маці Сяргея – пенсіянерка. Да арышту сям’ю цалкам утрымліваў Сяргей.
02.01.2012 Брэст: За адмову ў інфармаванні чыноўніка хочуць прыцягнуць да адказнасці
Краязнаўца Дзяніс Турчаняк збіраецца ў судовым парадку абскардзіць дзеянні намесніка старшыні Брэсцкага гарвыканкама Вячаслава Хафізава, які адмовіўся прадаставіць інфармацыю аб прынятых мясцовымі ўладамі рашэннямі па справе аб зносе будынка, які з’яўляўся гістарычна-культурнай каштоўнасцю.
02.01.2012 Віцебскага актывіста Сяргея Каваленку падтрымаў ягоны зямляк у Брусэлі
Палітэмігрант з Віцебску Зміцер Піменаў, кіраўнік створанага ў Бельгіі Беларуска-еўрапейскага задзіночання, распачаў гладоўку салідарнасці з Сяргеем Каваленкам. Сябар КХП БНФ Сяргей Каваленка сам галадае ўжо 15-ты дзень, знаходзячыся ў віцебскім СІЗА.
02.01.2012 У Слоніме з кранаў цячэ брудная вада (фота)
Некалькі дзён перад Новым годам і ў першыя дні 2012 года з кранаў жыхароў Слоніма цякла брудная вада. Гараджане гадзінамі прастойвалі ў чарзе па чыстую ваду каля крыніцы, якая працякае на праспекце Незалежнасці, а таксама ездзілі па ваду ў Жыровічы, Кракотку і ў іншыя вёскі, дзе цячэ крынічная вада.
02.01.2012 Баранавіцкія ўкраінцы падалі заяву на правядзенне пікету “Чыноўнікі супраць дружбы між народамі”
Напярэдадні Новага года старшыня Баранавіцкага грамадскага аб’яднання “Кабзар” Мікола Чарнавус падаў заяву на пікет 25 cтудзеня з мэтай праінфармаваць грамадскаць горада аб тым, што гарадскія ўлады адмаўляюцца выдзяліць памяшканне для юрыдычнага адрасу арганізацыі.
02.01.2012 У Менску судзяць моладзевых актывістаў
Сталічныя суды ў новым, 2012 годзе, працуюць нягледзячы на сьвяты. Актывістка Наста Шулейка, якую затрымалі 31 сьнежня каля Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна пакараная судом Маскоўскага раёна Менска штрафам у памеры 20 базавых велічынь (700 тысяч рублёў). Справу разглядаў суддзя Козак Віктар. Да суда дзяўчына ўтрымлівалася ў ізалятары на Акрэсціна.
















