11.01.2012 Сяргей Каваленка галадае ў карцэры СІЗА
Як стала вядома маці зняволенага віцебскага актывіста, Сяргея Каваленку, які 24-я суткі трымае галадоўку пратэсту, тыдзень таму змясцілі ў карцэр. Прадстаўнік адміністрацыі следчага ізалятара адмовіўся патлумачыць Лідзіі Каваленка, на якой падставе чына "ізалявалі".
















