viasna on patreon

Дацкі Міністр па Eўрапейскіх Справах падтрымаў беларускі пікет

2012 2012-01-11T16:44:38+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/warszawa-danija-akcyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

10 студзеня актывісты "Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі" правялі інфармацыйны пікет каля прэс-цэнтра Фоксал, дзе ў той час адбывалася сустрэча з Дацкім Міністрам па Еўрапейскіх Справах Нікаласам Вамменам.

Наступныя паўгады Данія будзе кіраваць у Радзе Еўрапейскага Звязу. З мэтай прыцягнення ўвагі еўрапейскіх палітыкаў да беларускай праблематыкі, сёння ў цэнтры Варшавы актывісты правялі інфармацыйны пікет.

Каля прэс-цэнтра, дзе адбывалася сустрэча з Дацкім Міністрам па Еўрапейскіх Справах Нікаласам Вамменам, удзельнікам сустрэчы раздаваўся аналітычны текст палітолага Павла Вусава, была зроблена імправізаваная фотавыстава з акцыі 19 снежня 2010 года, праз гукаўзмацняльную апаратуру па-ангельску распавядалася аб палітычным становішчы ў Беларусі.

Паводле Анатоля Міхнаўца, старшыні "Звязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі": Міністр падыйшоў да ўдзельнікаў пікету і запэўніў, што будзе трымаць на кантроле беларускае пытанне, а Данія будзе пільна сачыць зменамі ў Беларусі.

Дацкі Міністр па Eўрапейскіх Справах падтрымаў беларускі пікет

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства