viasna on patreon

Сяргей Каваленка галадае ў карцэры СІЗА

2012 2012-01-11T19:31:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavalinka-sud-20100420-05.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка. Фота Сяргея Серабро

Сяргей Каваленка. Фота Сяргея Серабро

Як стала вядома маці зняволенага віцебскага актывіста, Сяргея Каваленку, які 24-я суткі трымае галадоўку пратэсту, тыдзень таму змясцілі ў карцэр. Прадстаўнік адміністрацыі следчага ізалятара адмовіўся патлумачыць Лідзіі Каваленка, на якой падставе чына "ізалявалі".

 

"Я панесла перадачу – рэчы для Сяргея. І тут дзяжурны мне гаворыць, што Сяргей у карцэры. Калі? За што? Толькі ўчора адвакат сустракаўся з Сяргеем і казаў, што той проста ў камеры-адзіночцы. Значыць, і адвакату не паведамілі праўду?" – абураецца маці зняволенага.

 

Прычыну пераводу ў карцэр прадстаўнік адміністрацыі СІЗА таксама не паведаміў Лідзіі Каваленка:

 

"Ён сказаў, што прычыну не назаве, каб яна не трапіла ў мае "інтэрвью". Напэўна, у СІЗА ведаюць, што наша сям'я пра ўсе навіны распавядае журналістам… Начальнік заявіў, што было нейкае парушэнне з боку Сяргея, але якое – скажа толькі свайму начальству. Я баюся, што парушэнне – гэта каб ускладніць становішча майго сына, супраць якога і так узбуджана крымінальная справа за парушэнне рэжыму падчас "хатняй хіміі", прысуджанай за бел-чырвона-белы сьцяг, які ён вывесіў на навагодняй елцы”.

 

Лідзія Каваленка занесла ў СІЗА заяву, што яна патрабуе вызваліць сына або перавесці яго ў медычную ўстанову – уся сям'я занепакоена станам здароўя Сяргея, які ўжо 24-я суткі галадуе на знак пратэсту супраць  крымінальнага абвінавачання  ў парушэнні рэжыму. Паводле артыкула 415 яму пагражае да 3-х гадоў турэмнага зняволення.

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства