viasna on patreon

Меркаванне людзей улады не цікавіць?

2012 2012-01-11T13:55:09+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chyny.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Напярэдадні новага года ў Шклоўскім і Бялыніцкім раёнах Магілёўскай вобласці адбыліся сесіі раённых Саветаў дэпутатаў. У шэрагу іншых пытанняў на сесіях былі прыняты рашэнні аб ліквідацыі некаторых сельскіх Саветаў у гэтых раёнах.

У прыватнасці, сесія Шклоўскага райсавета прыняла рашэнне скасаваць Ардацкі сельсавет, размеркаваўшы яго тэрыторыю паміж суседнімі Гарадзішчанскім, Славенскім і Александрыйскім сельскімі Саветамі. Таксама вырашана спыніць паўнамоцтвы Ардацкага сельскага Савета дэпутатаў, пастанавіў, што дэпутаты гэтага Савета захоўваюць статут дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў на ўвесь тэрмін іх паўнамоцтваў і ўдзельнічаюць у працы Гарадзішчанскага сельскага Савета дэпутатаў.

На сесіі Бялыніцкага раённага Савета дэпутатаў было прынятае рашэнне аб змене адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання і далучэнні тэрторыі Эсьмонскага сельсавета да Машчаніцкага.

Па словах дэпутатаў райсаветаў, якія яны выказалі ў прыватных гутарках, рашэнні аб ліквідацыі сельсаветаў былі прыняты з падачы Шклоўскага і Бялыніцкага райвыканкамаў, быццам бы з мэтай скарачэння расходаў фінансавых сродкаў і ў сувязі з змяншэннем насельніцтва на тэрыторыі Ардацкага і Эсьмонскага сельсаветаў.

Безумоўна, бюджэтныя сродкі эканоміць трэба. Аднак вельмі здзіўляе той факт, што мясцовыя ўлады і дэпутатаў райсаветаў чамусьці абсалютна не хвалюе меркаванне шэраговых грамадзян, якія пражываюць на тэрыторыі ліквідуемых сельсаветаў. Яго проста ігнаравалі. Ніхто нават не паклапаціўся, каб растлумачыць людзям неабходнасць такой рэарганізацыі. Між тым абсалютная большасць жыхароў гэтых сельсаветаў ставяцца да іх ліквідацыі вельмі адмоўна. Людзей хвалюе пытанне, як яны змогуць дабрацца да новых цэнтраў сельсаветаў, каб атрымаць неабходную даведку ці талон на паліва.

У прыватнасці, вось што кажа адна з жыхарак вёскі Заазер’е былога Эсьмонскага сельсавета: “Як мне дабрацца да той Машчаніцы, гэта ж больш за 30 кіламетраў, аўтобус туды не ходзіць. А звяртацца ў сельсавет даводзіцца рэгулярна, каб талон на паліва ўзяць, ці каб дапамаглі гною на ўчастак прывезці. Ды і даведкі розныя патрэбны пастаянна, каб тую ж бульбу здаць у райзаг ці яблыкі, ягады прадаць. У нас у вёсцы ўсе супраць, каб наш сельсавет ліквідоўвалі”.

Але меркаванне шэраговых грамадзян улады Шклоўскага і Бялыніцкага раёнаў не хвалююць, “вертыкаль” пабудавана па прынцыпу ўліку меркаванняў толькі вышэйстаячага кіраўніцтва…

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства