17.01.2012 Жыхар Гомеля апраўданы судом, але застаецца ў «чорных спісах» злачынцаў
У жыхара Гомеля, былога псіхіятра Яўгена Дзедушкіна лёс, у які нахабна ўмяшалася беларускае правасуддзе, склаўся так, што ён, прызнаны без віны вінаватым, адседзеў у турме па абвінавачванню ў падпалах, а праз тры гады быў цалкам апраўданы судом. А зараз з-за свайго «цёмнага» мінулага не можа нідзе ўладкавацца на працу.
















