03.01.2012 Інвалід Марозаў, якога ледзьве не задушылі міліцыянты, шукае праўды ў судзе
6 студзеня у судзе Першамайскага раёна Менска адбудзецца разгляд скаргі пенсіянера Уладзіміра Марозава на адмову ва ўзбуджэньні крымінальнай справы супраць супрацоўнікаў міліцыі, якія без аніякіх падстаў ледзьве не задушылі хворага на цукровы дыябет інваліда. Пачатак суду прызначаны на 9-30.
















