20.01.2012 Валянцін Стэфановіч абскардзіў судовую пастанову пра спагнанне падаткаў
Намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч 19 студзеня накіраваў у Менскі гарадскі суд касацыйную скаргу на прысуд суда Партызанскага раёна. Праваабаронца дамагаецца адмены судовага рашэння пра спагнанне падаходнага падатку.
















