23.01.2012 Разгляд касацыйнай скаргі Алеся Бяляцкага адбудзецца 24 студзеня
Касацыйная скарга Алеся Бяляцкага на прысуд суда Першамайскага раёна будзе разглядацца калегіяй суддзяў вышэйстаячай інстанцыі 24 студзеня. Пачатак – а 10-ай гадзіне. Менскі гарадскі суд знаходзіцца па адрасе: вул. Дуніна-Марцінкевіча, д. 1/3 (ст. м. "Спартыўная").
















