18.01.2012 Наталля Пінчук дзякуе ўсім за салідарнасць
18 студзеня жонка Алеся Бяляцкага перавяла на рахунак Упраўлення юстыцыі Менгарвыканкама для суда Першамайскага раёна 757 мільёнаў 526 тысяч 717 рублёў - прысуджаную суму ўрону, нібыта нанесенага ім дзяржаве. Наталля Пінчук дзякуе кожнаму з 765 чалавек, якія такім чынам падтрымалі праваабаронцу.
















