16.01.2012 У Віцебску судзяць "за нецэнзурную лаянку" пасля затрымання за ўлёткі
На грамадзяніна Расійскай Федэрацыі, сябра партыі "Адзіная Расія" і актывіста кампаніі "Гавары праўду" Пятра Іванова за тры дні склалі два розныя пратаколы. Першы знік, другі стаўся прадметам разгляду ў Кастрычніцкім райсудзе. Але так і засталося невядомым, з якой мэтай у кватэры "хулігана" Іванова праводзілі агляд, а па сутнасці – ператрус.
















