Навіны за 13 студзеня 2012
13.01.2012 Шанцы на рэгістрацыю партыі БХД Дзяніс Садоўскі вызначыў як 5 адсоткаў
11 студзеня кіраўніцтва ствараемай партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя атрымала ліст з Міністэрства юстыцыі, датаваны 6 студзеня, у якім чыноўнікі паведамілі пра прыпыненьне на месяц працэсу рэгістрацыі Партыі БХД, спасылаючыся на неабходнасьць дадатковай праверкі пададзеных дакументаў.
13.01.2012 Салігорскія ўлады забаранілі мітынг у абарону хрысціянскіх каштоўнасцяў
Заяўнік Уладзімір Шыла лічыць гэтае рашэнне неправавым і палітычна матываваным. Ён не верыць у станоўчы адказ уладаў на свае заяўкі, але накіраваў у выканкам яшчэ дзьве новыя: з з патрабаваннямі правядзення свабодных парламенцкіх выбараў 2012 году і ўнясення зменаў у Выбарчы кодэкс.
13.01.2012 Рабочая салідарнасць з муляром Аляксеем Паўлоўскім змяншаецца на вачах
У Магілёве пад ціскам адміністрацыі “Прамжылбуда” з 15 рабочых брыгады Спірыдонава 11 ужо адклікала свае заявы на звальненне. “Рабочыя мяне падтрымлівалі, аднак паступова іх па-аднаму пачалі выклікаць у аддзел кадраў, дзе пачалі на іх ціснуць і прымушаць напісаць заяву аб тым, што яны адмаўляюцца звальняцца ў знак салідарнасці са мной”.
13.01.2012 Акцыя салідарнасці са Статкевічам і Саннікавым у Віцебску (фота)
У горадзе з'явіліся ўлёткі з партрэтамі палітвязняў і патрабаваннем іх неадкладнага вызвалення. Правядзенне акцыі салідарнасці было прымеркавана да 12 студзеня – даты судовага працэсу над Мікалаем Статкевічам, калі палітвязню прысудзілі тры гады турэмнага зняволення замест утрымання ў калоніі.
13.01.2012 Разгляд справы Ўладзіслава Лобава адкладзены да 26 студзеня
Камісія па справах непаўналетніх адміністрацыі Маскоўскага раёну Менску пачала 12 студзеня разгляд справы Ўладзіслава Лобава, якога міліцыянты вінавацяць у тым, што ён разам зь яшчэ двума сябрамі вывальваў вядро варанай локшыны на ганак будынка Белтэлерадыёкампаніі.
13.01.2012 У баранавіцкай газеты “Intex-press” узніклі цяжкасці
Цяпер для ўдзелу ў пасяджэннях Баранавіцкага гарвыканкама акрэдытаваны толькі адзін чалавек – галоўны рэдактар выдання Уладзімір Янукевіч. У мінулыя гады такога абмежавання не існавала. Таксама рэдакцыю праінфармавалі, што міліцыя больш не будзе даваць інфармацыю недзяржаўнаму выданню.
13.01.2012 У забароне пікетаў суды не бачаць нічога супрацьпраўнага
Паводле словаў брэсцкага праваабаронцы Рамана Кісляка, у скарзе звярталася ўвага на тое, што суд Ленінскага суда ў свой час парушыў працэсуальныя нормы, калі разглядаў справу фактычна ў закрытым рэжыме, такім чынам пазбавіўшы ініцыятараў правядзення пікетаў права на справядлівы судовы разгляд.
















