Навіны за 19 студзеня 2012
19.01.2012 Дэпутат падтрымаў украінскую дыяспару ў Баранавічах
Дэпутат Валынскай абласной рады Ігар Гузь падтрымаў украінскую дыяспару ў Баранавічах і яе кіраўніка Міколу Чарнавуса. Ён накіраваў дэпутацкі запыт ў Міністэрства замежных спраў Украіны, амбасадару Украіны ў Рэспубліцы Беларусь і Генеральнаму консулу Украіны ў Брэсце.
19.01.2012 Іван Шэга: “Сёння суд у вертыкальшчыкаў выйграць немагчыма”
Сёння, 19 студзеня, у памяшканні суда Слонімскага раёна адбылося судовае паседжанне па скарзе лідэра мясцовай суполкі Партыі БНФ Івана Шэгі на дзеянні Слонімскага райвыканкаму, які паслядоўна забараніў усе заяўленыя акцыі салідарнасці з праваабаронцам Алесем Бяляцкім.
19.01.2012 Журналістам далі сустрэцца толькі з кіраўніцтвам “Граніта”, а не з актывістамі незалежнага прафсаюза
Паводле ініцыятывы Брэсцкага аблвыканкама была арганізавана паездка журналістаў рэгіянальных і абласных газет на прадпрыемства “Граніт” у Мікашэвічах, дзе напрыканцы мінулага года больш за две сотні працоўных вырашылі пакінуць афіцыйны прафсаюз і стварыць незалежную суполку.
19.01.2012 Бабруйск: На Алену Тоўсцік ціснуць з аддзела адукацыі і пазбаўляюць жылля
Алена Тоўсцік, асуджаная за запаленыя свечкі на Дзяды, распавяла бабруйскім праваабаронцам пра псіхалагічны ціск, які аказвае на яе мясцовы аддзел адукацыі. Праблемы з інтэрнатам пачаліся ў сям’і Тоўсцікаў пасля арышту: першае судовае паседжанне па высяленні адбылося 15 снежня мінулага года, другое – 9 студзеня бягучага.
19.01.2012 У Магілёве са старшынёй стачкама домабудаўнічага камбіната не працягваюць кантракт
Нягледзячы на тое, што дырэкцыя прадпрыемства абяцала не пераследаваць сябраў незалежнага прафасюза, кантракт з Алегам Аксёнавым ад 17 лютага працягнуты не будзе. Пра гэта паведаміла каардынатарка Свабоднага прафсаюза металістаў па Магілёўскай вобласці Галіна Лісіцына.
19.01.2012 Андрэй Юраў: “не магу сказаць, што мы дамагліся бліскучых посьпехаў у Беларусі”
Вядомы расейскі праваабаронца Андрэй Юраў, кіраўнік Міжнароднай назіральнай місіі Камітэту міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі напісаў кароткі артыкул, у якім падвёў асноўныя вынікі 2011 года і адзначыў важныя тэндэнцыі на будучыню праваабарончага руху на постсавецкай прасторы.
















