viasna on patreon

Андрэй Юраў: “не магу сказаць, што мы дамагліся бліскучых посьпехаў у Беларусі”

2012 2012-01-19T14:36:28+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/jurauandrej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Андрэй Юраў

Праваабаронца Андрэй Юраў

Вядомы расейскі праваабаронца Андрэй Юраў, кіраўнік Міжнароднай назіральнай місіі Камітэту міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі напісаў кароткі артыкул, у якім падвёў асноўныя вынікі 2011 года і адзначыў важныя тэндэнцыі на будучыню праваабарончага руху на постсавецкай прасторы.

Да знакавых падзеяў Андрэй Юраў аднёс сітуацыю ў Беларусі, якая склалася пасля выбараў прэзідэнта ў снежні 2010 года. “Там да гэтага часу ідзе пераслед грамадзянскіх лідэраў, праваабаронцаў і журналістаў, масавая высылка замежных грамадзян, у тым ліку расейцаў, чаго ніколі не было раней”, - адзначае праваабаронца.

Андрэй Юраў назваў посьпехам стварэньне Камітэту міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. “Гэта велізарная кааліцыя няўрадавых арганізацый розных краінаў, якія вырашылі працаваць у Беларусі да таго часу, пакуль сітуацыя з правамі чалавека там не палепшыцца. Мы стварылі гэтую кааліцыю з намерам працаваць доўга, адказна і прафесійна. Гэта першы сур'ёзны запыт на салідарнасьць грамадзянскай супольнасьці постсавецкай прасторы. Мне здаецца, што сама гэтая структура, у тым ліку асобныя яе часткі – спецдакладчык, назіральная місія, група па міжнароднай адвакацыі – можа стаць унікальнай мадэльлю таго, як можна дзейнічаць. Пры гэтым пакуль я не магу сказаць, што мы дамагліся бліскучых посьпехаў у Беларусі”, - адзначыў кіраўнік назіральнай місіі Камітэту.

“На прыкладзе Беларусі мы пераканаліся, што такія буйныя арганізацыі, як ААН і АБСЕ, якія закліканы зьмяніць у лепшы бок сітуацыю з правамі чалавека, апынуліся нямоглымі. Няма эфектыўных міжнародных механізмаў, якія б маглі хутка выправіць становішча”, - канстатаваў Андрэй Юраў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства