Мікалай Аўтуховіч: «Хутка надыдуць перамены да лепшага!”
https://spring96.org/be/news/49191
2012
2012-01-19T13:29:25+0300
2012-01-19T13:29:25+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/autuhovich-mikalaj.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ад зняволенага Мікалая Аўтуховіча прыйшоў ліст да яго аднадумца з Ваўкавыску Аляксандра Сезеня. У ім Аўтуховіч піша, што найбольш яго прыгнятае абыякавасць бальшыні суайчыннікаў, якія лічаць за лепшае не высоўвацца і моўчкі цярпець ганебны стан рэчаў, прыстасоўваючыся пад несправядлівую сістэму.
Уцэлым ліст Мікалая Аўтуховіча вытрыманы ў аптымістычным тоне. Ён выказвае ўпэўненасць, што па кроплі беларуская салідарнасць усё ж сфармуецца і хутка надыдуць перамены да лепшага.