Брэст: За адмову ў інфармаванні чыноўніка хочуць прыцягнуць да адказнасці
Краязнаўца і каардынатар руху “За Свабоду” у Брэсцкай вобласці Дзяніс Турчаняк (на фота) збіраецца ў судовым парадку абскардзіць дзеянні намесніка старшыні Брэсцкага гарвыканкама Вячаслава Хафізава, які адмовіўся прадаставіць інфармацыю аб прынятых мясцовымі ўладамі рашэннямі ў справе, якая датычыцца зносу будынка №26 па вуліцы 17 верасня ў Брэсце.
Дзяніс Турчаняк зазначае, што гэты будынак у цэнтры горада з’яўляўся гістарычна-культурнай каштоўнасцю, таму ягоны лёс выклікае адпаведную цікавасць ў грамадскасці. Між тым, у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь аб мясцовым кіраванні і самакіраванні, павінен выконвацца адзін з галоўных прынцыпаў мясцовага кіравання – прынцып галоснасці і ўліку грамадскай думкі шляхам пастаянага інфармавання грамадзян аб рашэннях, якія прымаюцца па пытаннях мясцовага значэння. Намеснік старшыні гарвыканкама рабіць гэты адмовіўся, таму неўзабаве суд мусіць разгледзіць скаргу грамадскага актывіста на дзеянні чыноўніка.