viasna on patreon

Баранавіцкія ўкраінцы падалі заяву на правядзенне пікету “Чыноўнікі супраць дружбы між народамі”

2012 2012-01-02T12:37:44+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/charnavus-mikola.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Микалай Чарнавус

Микалай Чарнавус

Напярэдадні Новага года старшыня Баранавіцкага грамадскага аб’яднання “Кабзар” Мікола Чарнавус (на фота) падаў заяву на пікет 25 cтудзеня з мэтай праінфармаваць грамадскаць горада аб тым, што гарадскія ўлады адмаўляюцца выдзяліць памяшканне для юрыдычнага адрасу арганізацыі. Не маючы памяшкання пад юрыдычны адрас, баранавіцкія ўкраінцы (а іх у горадзе 1210 чалавек) не могуць зарэгістраваць сваё грамадскае аб’яднанне. Раней мы паведамлялі, што Камунальнае ўнітарнае рамонтна-эксплуатацыйнае прадпрыемства “ЖРЭУ г. Баранавічы” у сувязі з “вытворчай неабходнасцю” адклікала гарантыйны ліст ад 21.03.2011 года аб прадастаўленні баранавіцкаму ГА “Кабзар” памяшкання для офіса ў пяць квадратных метраў па вул. Савецкая, д.60.

- Каб атрымаць памяшканне, цяпер нам прапануюць удзельнічаць ў аўкцыёне і плаціць шалёныя грошы. Напрыклад, у горадзе Севастопалі беларускія грамадскія арганізацыі арандуюць памяшканне ў 100 кв.метраў усяго за 1 (адну!!!) грыўну (гэта адзін праезд у нашым гарадскім аўтобусе). Ну а нам прапаноўваюць удзел ў аўкцыёне, дзе памяшканне каштуе больш за 10 мільёнаў рублёў. Зразумела, што ў нас такіх грошай няма. Таму, арганізуючы пікет, мы хочам выказаць пратэст супраць бюракратызма чыноўнікаў, якія ведаюць, што вольныя плошчы для офісаў ёсць у Баранавічах, але гэтыя бюракраты не прадстаўляюць іх для недзяржаўных грамадскіх аб’яднанняў,- патлумачыў Мікалай Чарнавус.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства