viasna on patreon

Актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі да 6 гадоў калоніі

2024 2024-11-21T14:23:07+0300 2024-11-21T14:37:37+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/grygencza.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гродненскі абласны суд 21 лістапада завочна вынес прысуд актывісту Ежы Грыгенчу: шэсць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыма, а таксама штраф у памеры 1000 базавых велічыняў (40 000 рублёў). Справу разглядаў суддзя Васіль Скок. Актывіста прызналі вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў.

Ежы Грыгенча – вядомы гродзенскі грамадска-палітычны актывіст, якога раней неаднаразова затрымлівалі. З 2020 года знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі. Спецвытворчасць супраць яго распачалі яшчэ ў лістападзе 2023 году. Па месцы былога жыхарства актывіста прайшлі некалькі ператрусаў, на маёмасць Грыгенчы і яго жонкі накладзены арышт. 

Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі).

Справу Ежы пачалі разглядаць у Гродзенскім абласным судзе 11 лістапада. Ужо 21 лістапада ў судзе быў агучаны прысуд. Адзначым, што штраф памерам 40 000 рублёў быў прызначаны за "абразу Лукашэнкі".

Меру стрымання Ежы да ўступлення прысуду ў законную сілу пакінулі ранейшую – заключэнне пад варту. Часовае абмежаванне права на выезд Грыгенчы з Рэспублікі Беларусь мусяць адмяніць пасля ўступлення прысуда ў законную сілу. У мэтах забеспячэння выплаты штрафу, накладзены на яго маёмасць арышт не адмянілі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства