У Магілёве не пусцілі на суд прадстаўніка незалежнага прафсаюза РЭП
https://spring96.org/be/news/48976
2012
2012-01-12T13:19:02+0300
2012-01-12T13:19:02+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/prysud.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Суд быў прысвечаны спагнанню матэрыяльнай і маральнай шкоды з нагоды затаплення кватэры. Суддзя Кастрычніцкага суда Аляксандр Раманаў адхіліў хадайніцтва аб тым, каб інтарэсы сябра незалежнага прафсаюза Радыёэлектроннай вытворчасці Любові Падрабінкінай прадстаўляў юрыст гэтага прафсаюза Аляксей Яўгенаў.
Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што ў Магілёве склалася дрэннай практыка, калі прадстаўнікоў незалежных прафсаюзаў пачалі не дапускаць да адстойвання інтарэсаў сябраў прафсаюзаў у грамадзянскіх працэсах.
“Гэта дрэнная тэндэнцыя, з якой нешта трэба рабіць. У бліжэйшы час на рэспубліканскім узроўні будзем абмяркоўваць гэтую сітуацыі і вырашаць як рэагаваць”, - гаворыць Барыс Бухель.